Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ся на небе вялікае мноства Ангелаў, якія праслаўлялі Бога і пяялі: «Слава на вышынах Богу і на зямлі мір сярод людзей добрае волі».
Калі Ангелы адыйшлі ад пастухоў, яны сказалі адзін аднаму: «Пойдзем у Віфлеем і паглядзімо, што абвясьціў нам Гасподзь». І пасьпешна выйшлі, і знайшлі ў пячоры Марыю і Іосіфа, і Дзіцятка, лежачы ў ясьлях. Пастухі пакланіліся Дзіцятку і расказалі Марыі і Іосіфу, што бачылі і чулі ад Ангелаў.
У восьмы дзень па нараджэньні, у часе вымаганага законам абраду абрэзаньня, народжанаму Дзі­цятку далі імя Іісус, г. зн. Збавіцель.

Трапар сьвята.

Рождество̀ твоѐ Христѐ Бо́же на́шъ, возсїѧ̀ мі́рови свѣ́тъ ра́зꙋма: въ не́мъ бо ѕвѣзда́мъ слꙋжа́щїи ѕвѣздо́ю ѹ̆ча́хꙋcѧ, Тебѣ́ кла́нѧтисѧ Со́лнцꙋ пра́вды: й Тебѐ вѣ́дѣті съ высоты̀ восто́ка: Го́споди, сла́ва Тебѣ́.

Ражаство Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьяла перад усім сьветам, як сьвятло розуму, бо праз яго служачыя зоркам (валхвы) зоркаю-ж навучаны былі пакланяцца Табе, Сонцу праўды, і пазнаць у Табе Усход з вышыні. Госпадзі, слава Табе!

7. Сустрэча Госпада Іісуса Хрыста ў храме Ерусалімскім
(2 — 15 лютага).

Лук. II, 22—39.

У саракавы дзень па нараджэньні Іісуса Іосіф і Марыя прынясьлі Яго ў храм, каб прадставіць перад Госпадам: гэтага вымагаў закон адносна ўсіх дзяцей-первенцаў мужчынскага роду. На сустрэчу Сьвятой Сям’і выйшаў адзін набожны і стары-стары чалавек, на імя Сымон (жыў у Ерусаліме), якому было прадказана Богам, што датуль ня ўгледзіць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга. Гэты доўга