Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маці Госпада майго да мяне?“ Дзева Марыя была вельмі зьдзіўлена, што тайна Яе ўжо адкрыта Елізавеце, і, узварушаная, праславіла Бога чудоўнаю натхнёнаю песьняй: „Вялічае душа мая Госпада і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збавіцелю Маім, што глянуў Ён на пакорнасьць рабы Сваей, бо адгэтуль шчасьліваю называцімуць Мяне ўсе народы“.
Прабыўшы ў сваячкі каля трох месяцаў, Дзева Марыя — „Маці Божая“ — (так першая назвала Яе Елізавета) вярнулася да Сваей хаты.

Трапар Дабравешчаньню.

Дне́сь спасе́нїѧ на́шегѡ глави́зна, й є῎же ѿ вѣ́ка та́интва ꙗ̆вле́нїе, сн҃ъ бж҃їй, сн҃ъ дв҃ы быва́етъ, й гаврїи́лъ благода́ть благовѣствꙋ́етъ. тѣ́мже й мы̀ съ ни́съ бг҃оро́дицѣ возопїи́мъ: ра́дꙋйсѧ, благода́тнаѧ, гд҃ь съ тобо́ю!

Сяньня пачатак нашага спасеньня і выяўлѳньне тайны, прызначанае ад вечнасьці: Сын Божы становіцца Сынам Дзевы і Гаўрыіл прыносіць добрую вестку аб міласьці Божай. Таму і мы з ім выклікнем да Багародзіцы: радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!

5. Ражаство Іоанна Прадцечы.

Лук. I, 57—80.

Прадказаньне Ангела сьвяшчэньніку Захарыі споўнілася: у жонкі яго Елізаветы нарадзіўся сын. Даведаўшыся аб гэтым, сваякі і суседзі прыйшлі прывітаць бацькоў з вялікай міласьцю, якую паслаў ім Бог. У восьмы дзень ізноў сабраліся ўсе, каб абрэзаць дзіцятка і даць яму імя. Спачатку хацелі назваць яго імем бацькі яго — Захарыяй, але маці не згадзілася: „Я хачу — кажа — каб назвалі яго Іоаннам“. Тады пайшлі да Захарыі і на мігі спыталіся, як ён хацеў-бы назваць свайго сына. Нямы Захарыя папрасіў дошчачку і на ёй напісаў: „Іоанн імя яму“. Адразу пасьля таго расшчаміліся вусны яго і язык яго,