Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стрэчы Збавіцеля“. — „Па чым пазнаю я гэта?“ — пытаецца Захарыя, ня хочучы паверыць радаснай вестцы. Ангел адказаў яму: „Я — Гаўрыіл, што стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табой і абвясьціць табе гэтае. І за тое, што ты не паверыў словам маім, ты будзеш нямым да таго дня, калі гэтае прадказаньне споуніцца“.
Калі Захарыя пасьля таго выйшаў да народу, які чакаў яго, ён ня мог ужо сказаць аніводнага слова, і толькі знакамі паказваў, што было яму зьяўленьне ангела.

4. Дабравешчаньнѳ Божай Маці. Адведзіны Праведнае Елізаветы
(25 сакавіка — 7 красавіка ).

Лук. I, 26—56.

Аднойчы — кажа паданьне — Дзева Марыя, чытаючы кнігу прарока Ісайі, застанавілася над прароцтвам аб нараджэньні Збавіцеля ад дзяўчыны. Ма­рыя падумала: „Як-жа шчасьліва будзе тая дзяўчына, якой выпадзе быць маткаю Госпада! Я хацела-б быць у яе хаця-б апошняю служанкаю“. Пры гэтых словах зьявіуся Ёй архангел Гаўрыіл і сказаў: „Радуйся, дабрадатная, Гасподзь з Табою! Багаслаўлёна Ты паміж жанчын.“ Марыя, убачыўшы Ангела, спалохалася ад слоў яго і пачала разважаць, што-б значыла прывітаньне такое. Архангел між гэтым казаў далей: „Ня бойся, Марыя, бо Ты знайшла ласку ў Бога; Ты народзіш Сына і дасі Яму Імя: Іісус. Ён будзе Вялікі і Сынам Найвышэйшага будзе звацца“. Марыя зразумела, што Архангел кажа Ёй аб нараджэньні даўно чаканага яўрэямі Мэсіі, Збавіцеля людзей. — „Як-жа гэта будзе, калі я ня знаю мужа?“ спыталася яна. Тады Архангел выясьніў Ёй, што дадзенае Ёю абяцаньне дзявоцтва ня будзе нарушана і што Яна народзіць бяз мужа, надпрыродна: „Дух Сьвяты — кажа Архангел — найдзе на Цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне Цябе: вось чаму і тое, што народзіцца ад Цябе Сьвятое, Сынам Божым назавецца. Вось — кажа — і Елізавета, сваячка Твая, і яна за-