свайго Вучыцеля. Доўгая нарада скончылася пастановаю ўзяць Іісуса хітрасьцю і забіць яго, але пытаньне: як зрабіць гэта? засталося нявырашаным.
Калі яны разважалі аб гэтым, прыходзіць ў сынэдрыён ведамы ўжо нам з свае хцівасьці да грошай Юда Іскарыёт — адзін з 12 Апосталаў. Ён запрапанаваў выдаць Іісуса Хрыста так, каб гэта ня выклікала ніякага абурэньня ў народзе. Начальнікі юдэйскія былі вельмі задаволены і далі Юдзе за гэтую ўслугу трыццаць сярэбранікаў (трохі больш за 100 злотых) суму, якая звычайна выдавалася за
раба, забітага выпадкова: гэткім спосабам яны лішні раз хацелі зьняважыць Іісуса Хрыста, — такая вялікая была ў іх ненавісьць да Яго.
Ад таго часу Юда стаў шукаць выпадку, каб выдаць ім Іісуса, але толькі не пры народзе.
Мат. XXѴI, 17—30; Мрк. XIV, 14—26; Лук. XXII, 7—39; Іоан. XIII, 1—30.
Сераду Хрыстос правёў адзін, каб прыгатовіцца Духам да Свае Вялікае Ахвяры.
У чацьвер рана, напярэдадні дня, калі пачыналася сьвята і калі, паводле закону, належала есьці вялікоднае ягня (пасха), Апосталы спыталіся ў Госпада, дзе ён скажа прыгатовіць пасху. Гасподзь адказаў: «Пры ўваходзе вашым у горад, сустрэнецца з вамі чалавек, нясучы збанок вады; пайдзеце з ім у дом, у які ўвайдзе ён, і скажэце гаспадару дому: Вучыцель кажа табе: дзе пакой, у якім-бы Мне есьці пасху з вучнямі Маімі? і ён пакажа вам сьвятліцу вялікую, засланую: там і прыгатоўце». Яны пайшлі і, знайшоўшы ўсё, як сказаў ім, прыгатавалі пасху.
Калі надыйшоў вечар таго дня, Хрыстос прыйшоў ў сьвятліцу і дванаццаць Апосталаў з Ім. Вячэра была гатова, стол накрыты, і Гасподзь з Апосталамі ўзьляглі і сталі есьці, выконваючы ўсю ўрачыстасьць,