Старонка:Сыгнал (1914).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прадмова выдауцы.


Першае выданнье гэтай кніжкі вышло у 1891 году у Маскве. Выдалі „Сыгнал“ группа студэнтаў, каторые у тым часе сядзелі у Маскоўскай так званай Бутырскай турме за палітычные справы. Сядзела 400 чэлавек з лішнім, і там некаторые з іх завязалі беларускі гурток. Перэклад першаго выданьня зрабіў адзін з добра ўжо вядомых сягоньня нашых літэратораў. Перэклад гэты мы і друкуем другім выданьнем без ніякіх перамен. І хочэмо ешчэ звярнуць тутака увагу сучаснаго пакаленьня, што назад таму 24 гады наша бацькоўшчына не так ужо вельмі спала, як гэта цяпер некаторым людзям здаецца.