Старонка:Сыгналъ (1891).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзевяць гадоў передъ гэтымъ быў ёнъ на вайнѣ; служиў ёнъ дзеньщикомъ у афицера и цѣлы паходъ быў зъ нимъ. И галодны бываў ёнъ, и мёрзъ, и на слонцы пёкся, и перехадзиў ёнъ вёрстъ по сорокъ и пяцьдзесятъ ў дзень ў гарачиню и ў марозы; траплялося и падъ кулями быць ў битвѣ, але хвала Богу ни одная не зачепила.

Стаяў разъ поўкъ на першой линіи. Цѣлы тыдзень зъ турками перепалка была: лежиць наша линія, а церазъ далинку — турецкая, и адъ ранку до вечера стрѣляюць. И афицеръ Сёмки быў на линіи; ўсяки дзень три разы насиў яму Сёмка зъ поўковыхъ кухонь, зъ рову, гарачи самоваръ и абѣдъ. Идзе, бывало, зъ самоваромъ адкрытымъ мѣсцемъ; кули свищуць, у камени ляскаюць: страшно Сёмцы, плаче, а таки йдзе. Паны афицеры вельми яго хвалили: заўсёды у их была гарачая гарбата