Старонка:Сыгналъ (1891).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Господзи, благослави!“ Выцяў сябе нажомъ ў лѣвую руку выжей локця; пырснула кроў, палилася гарачая; памачиў ёнъ ў яе сваю хустку, расправиў, расцягнуў, навязаў на палку и выставиў свой чирвоны флагъ.

Стаиць Сёмка, флагомъ сваимъ размахвае, а поѣздъ уже видзёнъ. Ня бачиць яго машинистъ; падыдзе близко машина, а на сто саженяхъ не затрымаць цяжкаго поѣзда!

А кроў ўсё йдзе и йдзе. Прициснуў Сёмка рану къ боку, хоче зациснуць яе, але не сцихае кроў; мабыць вельми глыбоко параниў ёнъ руку.

Закружилося у яго ў галавѣ; ў вочахъ чорныя мухи залятали; потымъ и саўсимъ пацямнѣло; ў вушахъ нибы ў дзваны дзвоняць. Ня бачиць ёнъ поѣзда и ня чуе шума: