Гэта старонка не была вычытаная
— „Куды-жъ ты пойдзеш, Василь? Церазъ хлѣбъ хлѣба не шукаюць. Тутъ у цябе и хата, и цепло и зямли крыху есць. Жонка у цябе работница“…
— „Эхъ, паглядзѣў-бы ты на зямлю маю. Ни галинки на ёй нима. Пасадзиў быў ўвясною капусты, да и то дарожны майстеръ пріѣхаў“. „Гэта, каже, што такое? Чаму безъ данашенья? Дзѣля чаго безъ пазваленья? Выкапаць, кабъ и духу яе ня было“. Пьяны быў. Други разъ и ничога-бъ не сказаў, а тутъ убилося: „три рубли штрафу“.
Памаўчаў Василь, пацягнуў люльки и каже цихо:
— „Кабъ еще крыху, прибиў-бы я яго да поўсмерци“.
— „Ну, сусѣдзе, и гарачи ты, я табѣ скажу“.