Старонка:Сыгналъ (1891).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

припасъ: флагъ зялёны, флагъ чирвоны, лятарни, трубку, молотъ, ключъ шрубы падкручваць, ломъ, лапату, мяцёлакъ; дали и дзьвѣ ксёнжачки зъ правилами и расписаніемъ, ў якую гадзину машина йдзе. Спачатку нашъ Сёмка и начей не спаў, усё расписаніе читаў: машина еще церазъ дзьвѣ гадзины будзе исци, а ёнъ абойдзе сваю часць, сядзе на лавочцы кале будки и ўсё глядзиць и слухае, чи не трясуцься рельсы, чи ня шумиць машина. Научиўся уже ёнъ на памяць и правила: хоць и кепска читаў, по складамъ, а ўсёжъ выучиўся.

Было гэта ўлѣтку; работа не цяжкая; снѣгу зъ насыпу адгребаць ня треба, да и машина на гэтой дарози не часто ходзиць. Абойдзе Сёмка сваю версту два разы ў дзень; гдзѣ-не-гдзѣ шрубки папрабуе падкруциць, пясочекъ падраўняе, вадзяныя трубы[1] агледзиць и йдзе да дому, гаспа-

  1. Трубы, по которымъ збѣгае вада зъ насыпу.