Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лучкаю, і мае зямлі па крысе. Глядзі, мы-ж самыя багатыя ня толькі на вёсцы, а і на павеце ўсім…

Гэля. Дзесяць гаспадарстваў іншых злажы і то ня старчыць да нашага… Дзякуй яму, то-ж усё тата-нябожчык нарабіў: зрабіў нам гэта дабро…

Матруна. Усё, дзеткі, бацька, вечны яму пакой, клапаціўся да дбаў, і вось, дзякуючы яму, нам так і жывецца, няўрокам, ня кепска. Усяго хапае — і пахваліцца ня грэх… А што датыча табе падмогі, то вядома, сынку, трэба наняць чалавека. Вось гэта лета як-кольвечы скаратаем — Гэля дапаможа, Якаў часамі, а к налецьцю з самае вясны так і трэба старацца… Так нельга.

Ян. Яно-то трэба было-б і на сёлета — але ўсё неяк няма калі і падумаць. Некалькі раз зьбіраўся вам сказаць, да вазьму й забуду. А іншы раз палічыш і, здаецца, шкода грошаў: усё-ж утратак: парабак з лета возьме ня меней дваццаці рублёў, а яму яшчэ спраў вопраткі ды пракармі. На цэлую сотню нагоніць. Ды і парабка добрага, стараннага ня так лёгка падабраць; а ўзяць гультая якога, абібоку — дык лепш хай ён згіне апроч нас. Будзе сядзець ды аб‘ядаць, а яму шчэ і грошы гатуй… (Устае й ходзіць).

Матруна (любуецца сынам). Вядома, сынку, вядома. Цяперака сьвет надта благі, нічога людзі ня вартыя, раўняць ня трэба з даўнейшымі. Бывала, за залатоўку працуе табе не адгінаючыся з цёмнага да цёмнага ды на сваіх харчох. Возьмем жанца, капальніка, ці касца — люба паглядзець: за цяперашнюю машыну выраблялі. Паробіць увесь дзень, а вечарам яшчэ падзяку гаспадару за найміцтва дае. (Загаварваецца. Махае рукою і вылівае з міскі ў руцэ ваду). Ах, божачка! Што-ж я зрабіла! (Гэля крычыць: „Што там? ну разьлілі воду“. Матруна стаўляе міску). Але… што-ж бо я казала… але… А цяперака і ня думай! Людзі гультаі — непаслухнікі; распусныя ўсе, не баяцца бога, не паважаюць багатых і знатных. Вунь, нарабілася дэмократаў нейкіх, соцыялістых — проста за кару божую. І сеюць нялады, вядуць грабежствы ліха ведае што… Бачыце — хоцькі гэты Пятрусь Яўгенін, Антось Смыкаў, Ромусь Каўжалёў… Хай бог бароніць! Насланьне — ды годзе… Але-ж нічога не парадзіш. Прыходзіцца гадзіцца і з гэтым…

Гэля. — Вось гэта Пятрусь, ведаеце, надоячы, — мне казалі дзяўчаты, — дык проста клікаў усіх ня слухаць начальства; зваў да нападу на багатых. „Гэта, — крычаў ён, — крывасмокі вашы, дармаеды, якіх трэба каб вы ўсіх зьвялі са сьвету. Як іх ня будзе — тады і жыцьцё ўсім будзе лепшае, шчасьліўшае“. Ды на нас намякаў.

Ян. Ды, ведама, што і казаць! Ну, але, мама, Шмойла глядзеў Цвыркуні?

Матруна. Не, яшчэ. Я наказвала яму надоячы, але нешта ня прыходзіць. (Задумоўваецца). А мо‘, Яначка, мы і прадаваць яе ня будам? А ну-ж і пабегае пад восень. Яшчэ зусім маладая і надта шко-