Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Палута. Усіх, усіх заві… Чаму і Пятруся? Сказала ўсіх. Рачыстая, на яе ліха. (Устае і тупае ля стала. Потым ізноў садзіцца. Тэкля выбегла).

ЗЬЯВА 8-я.
ПАЛУТА — ДОМНА.

Домна. А чаго-ж гэта Ян ужо колькі дзён ня прыходзіў? Ці не ўзлавала ты яго чымсьці, Палута?

Палута. Эй… Я навет і не гаварыла з ім, навет і не сустракалася… Цікавасьць з ім гаварыць, або бяда, што ня прыходзіць? Толькі і клопату. Ячшэ і лепш.

Домна. Ды я ведаю, што табе які-небудзь Пятрусь ці Антось мілей. Якое наўды? Калі ўзяла на розум, то ўжо ня так лёгка растацца… (Адчыняюцца варотцы, і хутка ў сад убягае Волька, а за ёю сьледам Прузына, потым Антось і Тэклечка, а пасьля ўсіх Пятрусь).

ЗЬЯВА 9-я.
ПАЛУТА — ДОМНА — ВОЛЬКА — ПРУЗЫНА — АНТОСЬ — ТЭКЛЯ — ПЯТРУСЬ.

Тэкля. Пятрусь дык не хацеў ісьці, адказваўся. Ледзьве Волька яго ўпрасіла.

Домна. Сядайце, небажаты, сядайце. Патаміліся, нябось, за дзень: у Граева, бадай, хадзілі. Сядайце.

Антось. Не клапацецеся, цётачка, сядзеце вы. Мы маладыя і пастаімо, нічога.

Волька. Што вы ўздумалі? Хай бог крые, каб мы вас зганялі… Вось месца хопіць колькі хоць. Пятрусь, сядай паміж Палуты, а ты, Прузына, гэтта, а Антось… А я пагуляю па сьцяжынцы ды пастаю, а моʻ падрасту яшчэ крыху. Сядайце вы!

Домна. Да сядай і ты, нябога, сядай. Натупалася за дзень.

Прузына. Ня хоча — ня трэба. Хай падрастае, калі ёй гэтага мала.

Антось. Вяліканшай хоча вырасьці. Высунуцца пад неба, як той казаў, каб… (Усе сьмяюцца).

Палута. Ну, дык дзе-ж былі, кажэце, га?.. Эх, і вы. Чакала-чакала і ніхто ня прышоў. Вось якія. А казаць, дык кажаце, абяцаеце… Волька, га? Пятрусь? Маўчыцё, нябось, папаліся? Чырванейце… Вы думаеце, што я гэта забуду? Пятрусь? Пятрусь. Мы заходзілі да цябе ня відаць было.

Палута. Ну, брэшаш, мілы: я з абеду тут сяджу. Як угаварыліся тады, дык я і сядзела ўвесь час, нікуды ні на крок.

Волька. Дальбог мы заглядалі ў садок, але цябе ня было. Не ашукваем.