дзядзька, даволі дзівачыць!
Антось. Ідзі, дружэ! ці ж я цябе трымаю? А мне некуды. Каму я патрэбны!? А патрэбян, — то той і сам прыдзе да мяне, калі я яму патрэбян буду. [Памаўчаўшы]. Душа мая баліць, косьці скрыпяць, і кішкі бурчаць; трэба зрабіць папаску — ногі ні служаць. Садзіся, кампанія мая, чуць ні родная [садзіцца на дол, мацае кішэні]. Захапіў с сабою жывучэй і гаючай вады. [Дастае бутэльку з гарэлкай]. Во яна!
Габрусь [плюе і сярдзіта адварочваецца]. А каб ты смалы напіўся! Ну, кінь, дзядзька! дома выпьеш. [цягне Антося, той вырываецца].
Рыгор. Ну, ніхай сапачыне чалавек. Што ты прыстаў, як смала? Ні табе, здаецца, равеснік (Ласкавей). Пасядзімо крыху, пакурымо, сапачынем. (Садзіцца каля Антося, Габрусь адыходзіцца ад іх, разглядае мейсцо).
Антось. Ну, Рыгор: здароў будзь! [цягне з бутэлькі]. Вантробы яна ужо мне папаліла.
Рыгор. То на вошта яе піць?
Антось. [Ціха]. Ні магу… Ты ні ведаеш гэтага [Стукае ў грудзі]. Баліць у мяне, ссе мяне нешта, душа ные! Нейкі злы дух залез сюды і ні дае мне спакою! О, Божа літасьцівы! Дакуль будзе пакута мая? [Апускае галаву].
Габрусь. [Пакідае кампанію, ідзе па дарозі, прыглядаецца, прыслухіваецца]. Не, — зоймешся з імі, ніколі да дому ні трапіш. Але і праўда, ці тая гэта дарога? А спытаць німа у каго. (Раптоўна астанаўляецца: ў перадзі ніясна абазначаецца фігура. З мроку выходзіць чалавек, пад пахаю торба, у руках пал-