Перайсці да зместу

Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не павенчаў с табою! (садзіцца за стол). Пасуньцеся, хлопцы! (Рыгор і Габрусь даюць мейсцо Антосю. Антось паставіў бутэльку на стол, сьціскае рукамі галаву. Цело яго трасецца ад здушанаго плачу. Габрусь і Рыгор пераглядаюцца).

Габрусь (Рыгору) «Чарка ўсё на свеці робіць»… (Моцна задумываецца).

ЗАСЛОНА.


Зьява другая.

(Ноч у лесі. Ціш, жуда. З глыбіны лесу нясуцна ніясныя, таемныя зыкі. Крычыць сава: «Кі-гі! кі-гі!» У пушчы як бы хто-сь пераклікаецца: «Гу-гу-гууу!». З-за хмар калі-ні-калі выплывае месячык ды зноў нырае у хмаркі. Антось, Габрусь і Рыгор ідуць праз лес. Гарэлка водзіць Антося у бокі. Габрусь і Рыгор надтрымоўваюць яго.)

Антось. Стойця!.. стойця, сакалэ мае турэцкія! (Упіраецца, падаецца назад. Усе застанаўляюцца. Антось перастае дзівачыць, пільна углядаецца ў лес).

Рыгор. Тут у дзень нічога ні убачыш, а дзядзька у ночы хочыш нешта згледзіць.

Габрусь. Хадземо, дзядзька, памалу.

Антось. (Ціха, спаважна, нікога ні слухаючы). А ці ні здаецца вам, хлопцы… (прыслухіваецца). С с с!.. (падымае палец у гору. Габрусю раптоўна робіцца чагось страшна).

Габрусь. Ну, пашоў ужо вар‘яцець! Даўно пара быць дома… (да сябе). Згарэла-б яна, гэта гарэл-