Перайсці да зместу

Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А то агонь гарыць, дым коціцца.»

Бэрка. Э-э, пьяніца, варьят!

Антось. Сам ты варьят, ідал ты! Табе толькі аднаму хочацца ў рай? Скула табе, а ні рай. Калі ўбачу, што ў рай пашыбуеш, звалаку! Дальбог, звалаку! (кідае аб стол кнігу. Рыгор і Габрусь рагочуць).

Рыгор (да Габруся). Загуліваецца Антось.

Габрусь. (Нізка апускае галаву). А мы с табою — сьвятыя!

Антось (да Бэркі) Ну, пугач ты дупляны, кнігаед дурны! Скажы мне: колькі раз ляжа голка ад Нясвіжа да Міра? Гэтага ні напісано у тваёй галаве? Га?

Бэрка. Ні лічыў!

Антось. А што крапчэй жыцьця і сьмерці? Скажы мне, пісьменны!.. А скажы, чаму я плачу там, дзе трэба сьмеяцца, і сьмяюся тагды, калі трэба плакаць?

Бэрка. Ну, бо у цябе такая натура.

Антось. Натура, натура! Быў салдат Батура, у яго была кепская натура. Чаму ён салдат Батура?

Бэрка. (Ускідае плячыма, ні знае, што сказаць).

Антось. Уй, заткало старое! (Ідзе да Лэі). Ну, Лэя, давай руку, — пагадаю.

Лэя. Ні трэба, ні трэба — ні хачу!

Антось. Калі кажу давай, то давай! (Сілаю бярэ руку, углядаецца. Крывіць голаву і так і гэтак). Доля твая, як жыто у Канцывалоках. Шчасьце тваё асталося ззаду. Ты ідзеш да яго, але міма, пазіраеш яму ў вочы, а бачыш яго сьпіну. Сэрцо тваё ніспакойна; думкі твае займае мужчына сьветлаго воласу,