ваюць моўчкі. Бэрка моліцца у голас. Лэя сядзіць над панчохай]
Габрусь. Вот, брат, каб на яе агне, на гэту гарэлку: як выпьеш, падлу, дык адразу робіцца на душы святлей. Потым жа яна, нябось, зашкодзіць?
Рыгор. Глупство, браце… Ведаеш, што, Габрусь: давай паедзем у Амэрыку?
Габрусь. А што ты думаў, — едзьма!
Рыгор. Расказываюць, што заработкаў там, колькі хочыш. Лапатамі агрэбай дзенюшкі.
Габрусь. І скажы, браце, чаму там многа заработкаў?
Рыгор. Народ панаваты. Рабіць сам ні хоча, а грошай многа.
Бэрка. [перастаўшы глядзець у кнігу, прыслухіваецца да мовы] Ой, покі ў Амэрыку заедзеця, то у «Рыгу» напэўне трапіця.
Габрусь. Куды трапімо, то трапімо, але ні хапуну ў лапы. Ты вот молішся, а хапун за каркам шворыцца.
Рыгор. Ні ўжо гэта праўда, што іх бярэ хапун?
Габрусь. А ты ж думаў як? Людзі ні дарма гавораць. Унь нашаго каваля Шлёму… Каб ні Сальвэсь, то і прапаў бы: ушчаміў ў асіну — ні туды, ні сюды. Ледзьвя выратаваў.
Рыгор. Чуў я гэта, але мала даю веры.
Габрусь. Бо ты дурань. А я табе скажу, што хапун есьць, што кожын год бярэ ён с кагалу па аднаму жылу… Ведаеш, такая справа. У жыдоў ні было грошай, а жыд, ты ведаеш, любіць грошы, моцна іх любіць. Вот яны і зрабілі такі кантракт с