Перайсці да зместу

Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

навачуецца ў цяжкім злачынстве. Ня гледзячы на гэта, ніжняя палата пастанавіла адхіліць Якуба ад наступніцтва; верхняя-ж палата, наадварот, большасьцяй галасоў пастанову гэтую адкінула.

У часе гэтых партыйных змаганьняў першы раз былі ўжыты назовы whigs (віг) і tories (торы); мéлі яны спачатку значэньне лаянак: першая значыла "шкотляндзкі разбой", другая - "ірляндзкі гайдамака“. Прыхільнікаў пастановы аб адхіленьні Якуба іхнія супраціўнікі называлі вігамі, а тыя прыхільнікаў караля і каталіцтва - торыямі. Гэтыя эпітэты назаўсёды асталіся пры дзьвюх галоўных англійскіх партыях. Назоў торы наагул адносіцца да радавітае арыстократыі, роялістаў-каталікоў і консэрватараў; назоў віг - да дэмакратаў, вольнадумцаў і паступоўцаў.

Залішне гострая агітацыя вігаў выклікала рэакцыю ў паглядах грамадзянства на біль аб пазбаўленьні Якуба правоў на карону. Калі Кароль ІІ ў 1665 г. памёр, перад самай сьмéрцяй адкрыта прыняўшы каталіцтва, Якуб мог без перашкод заняць англійскі пасад[1].

10. Якуб ІІ (1685-1688). Выгнаньне Стюартаў і дэклярацыя правоў (1688-1689). Новы кароль Якуб ІІ быў чалавек надзвычайна агранічаны і да таго супарат. Калі яшчэ ягоны папярэднік сяк-так мяркаваўся у патрэбе і прыслухаўся да волі народу, Якуб бязумоўна і выразна імкнуўся да таго, каб вызваліць монархізм ад констытуцыйных путаў і вярнуць у Англіі і Шкотляндыі каталіцтва. Да таго-ж, змагаючыся з сваімі падданымі, ён апіраўся на радах і субсідыях Людвіка XІV і змаўляўся з ім як раз у мамэнт скасаваньня нантскага эдыкту. Першым дзелам яго было абсадзіць каталікамі ўсé важнейшыя становішчы ў дзяржаве і ў войску, саўсім ня лічучыся з тэстацыйнымі актамі. Прэзьбітэрыянаў ён адразу пачаў прасьледаваць, пасьля-ж, хочучы абапер-

  1. Дом Стюартаў, Оранскі і Гановэрскі Якуб І. Альжбета, жовка Фрыдрыка, князя Палятынату. Зофія, жонка Эрнэста Гановэрскага. Юры І англійскі. Юры ІІ англійскі. Фрыдрык. Юры ІІІ англійскі. Кароль І. Кароль ІІ. Якуб ІІ. 1. Марыя, жонка Вільгэльма ІІІ Оранскага, 2. Ганна, каралева англійская. Марыя, жонка кн. Оранскага Вільгэльма ІІ. Вільгэльм ІІІ (ІІ англійскі).