Старонка:Суседзі (1932).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ліст да ЧЫТАЧА


ПАВАЖАНЫ ТАБАРЫШ ЧЫТАЧ!

Гэтыя фэльетоны сьведкі фактаў, якія адбыліся ў 1925—28 годзе.

Фэльетоны апавядаюць пра лодыраў, злачынцаў, п'яніц, бюрократаў, галавацяпаў і г. д.

Дзякуючы, гэтым апошнім, фэльетоны, падрыхтаваныя да друку яшчэ ў 1928 г, да гэтага часу не маглі „ўбачыць сьвету“.

Галавацяпы, рэч вядомая, не перавяліся і да гэтага часу і толькі не дзякуючы ім, можа і будзе надрукаваны гэты збоднік.

Тое-ж, што галавацяпы не перавяліся і да 1932 г. сьведчыць аб тым, што фэльетоны засталіся актуальнымі і да гэтага часу:

У сувязі з тым, што кожны мой чытач у гэтых фэльетонах не адшукае рысаў уласьцівых яму, але за тое з ахвотаю знойдзе гэтыя рысы ў свайго суседа, я ідучы на сустрач майму чытачу і называю гэты зборнік „Суседзі“.

22/XII 31 г.

Алёша