Старонка:Суседзі (1932).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАШЫНІСТКА ВІНАВАТА.

Гэты фэльетон аб беларусізацыі я пішу для развагі Нацкамісіі БССР.

Трэба дзеля посьпехаў беларусізацыі, мабыць, скараціць адну машыністку будзе.

Бо ня рухаецца беларусізацыя ў Белкоопсаюзе, ні на крок ня рухаецца.

Ня інакш, як за машыністку трэба будзе ўзяцца.

У тым-жа, што машыністка затрымоўвае беларусізацыю, я ўпэўніўся пасьля гэтага выпадку.

Гэтымі днямі зайшоў да нас, у рэдакцыю, адзін адказны таварыш ды кажа:

— Надрукуйце, кажа, гэты мой артыкул, ён па-беларуску правільна напісаны, бе яго перакладаў мой сакратар.

— Чаму-ж тут ёсьць памылкі ў перакладзе вашага сакратара? — запыталіся мы ў адказнага таварыша.