Старонка:Суседзі (1932).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У нас на Беларусі жыцьцё часам піша лепшыя анэкдоты. У нас было гэтак: дзяжурнага члена клюбу Савгандальслужачых таварыша Л. ударыў у твар адзін грамадзянін за тое, што член клюбу не прапусціў яго, як бязьбілетнага, у клюб.

У гэтай справе міліцыі, як кажуць, і карты ў ў рукі. І міліцыя ўзялася за гэтую справу і прыблізна гэтак вырашыла пытаньне:

— Вы, грамадзянін, пабілі члена клюбу?

— Пабіў!

— Гм… А вы — крычалі, член клюбу, аб дапамозе, ці не?

— Крычаў!

— Пяць рублёў з вас штрафу „за нарушение общественного порядка“, — вырашыла міліцыя.

Я, бясспрэчна, дасканала ня ведаю, ці гэтымі разважаньнямі меркавалася міліцыяці не, але па яе пастанове пабіты павінен заплаціць пяць рублёў штрафу ды і толькі!

Гэта факт!

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Нас цяпер пытаюцца іншыя члены клюбу:

— Ды што? — пытаюцца.