Перайсці да зместу

Старонка:Сузор’і (1926).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА СЬМЕРЦЬ С. ЕСЕНІНА

Не дапеў ты песьні роднага раздольля,
Не акончыў казкі пра жыцьця вясну.
З ласкавай усьмешкай ўзяў ды пасваволіў,
А пасьля сьцішыўся і навек заснуў.

Хто-ж дапяе песьню, казку хто акончыць,
Хто так замілуецца гожасьцю палёў?..
Хто-б гэта мог ведаць, хто-б мог напрарочыць,
Што ты не пачуеш болей салаўёў?

Хай-бы ты, мой дружа, лепш ў жыцьці сваволіў,
Чым надзець на шыю сам сабе пятлю.
Па табе сумуе разанскае поле
Ды радня і блізкія рэчкай сьлёзы льлюць.

Мы цябе чакалі ў нас, на Беларусі.
Вочы праглядзелі, гледзячы туды.
Скуль ты неўзабаве выехаць к нам мусіў…
Але колькі болю Страх, колькі жуды!..