Пачуўшы шэпты маёй душы ты, Пачуўшы шчырасьць шматзвонных струн, Ня станеш — кінеш кахаць цішу ты: Яе ўскалыша яшчэ пярун.
А посьле сьцешыць, расшые шаты, Аздобіць шчасьцем і шоўкам шыр. Цябе ня знаўшы, я — твой глашатай: Шануй ты шэпты маёй душы.
1925 г.