Перайсці да зместу

Старонка:Сузор’і (1926).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НЕШТА СТУКАЕ

Нешта стукае у сэрцы моцна
Можа радасьць, а можа туга,
Можа ткуцца жыцьцёвыя кросны.
Можа рвецца апошняя гаць,

Што гаціў я ў ліпнёвыя ночы,
Што гаціў у прадвесьнія дні.
Не адчуць, не згадаць, не спрарочыць:
Ці гараць ці мо‘ тухнуць агні.

Можа проста мне нешта здалося,
Толькі што — я ня ведаю сам;
Толькі знаю: яшчэ ня восень
І ня вяне яшчэ краса.

Сэрцу, ведама, цесна у грудзях,
Яно рвецца ў прасторы, каб жыць:
Часам проста самотаю нудзіць,
Часам водгук спаткае чужы.

І тады, вось тады гэтак моцна
Праклякоча задзірысты гнеў,
А часінаю горна і млосна
Разам з сэрцам бывае і мне.

1925 г.