рэкрутом. Лес падхватываў голас мацеры, нёс яго у поле, клаў на мяжы, каб ведала, што як весна прыйдзе, то Мікола на ім ужо ня будзе араць.
За лесом сталі ў полі. Рекрут зачаў з вёскай прашчацца:
— Аставайцеся здаровы і свае, чужые. Калі я каму небудзь што злое зрабіў, выбачце і перахрэсьціце ў далёкую дарогу.
Усе паздыймалі капялюшы.
— Вярніся здароў назад, ды не баўся доўга!
Сып з бацьком сеў на воз... Маці ухапіла рукамі за калясо.
— Сынку, вазьмі мяне с сабой. А калі не, дык, да душы, пабегу полем і даганю цябе.
— Людзі добрые, вазьміце кабету, бо сабе рукі паломіць.
Мужыкі сілай адцягнулі бабу ад воза і дзяржалі. Воз крануўся.
— Будзь здароў, Мікола — крычала грамада.
У гэтую ноч сядзела на падворку старая маці ды ахрыплым голасом галасіла:
Адкуль цябе выглядац, дзе цябе шукаць!?
Дочкі як зязюлечкі нешта ёй шчабеталі.
Над імі раскінулося восеньнее небо. Зоркі блішчэлі, як залатые цьвечкі на гладкім, жалезным току.
Ромуальд Зем-віч.