— Выходжу на двор, ды нешта ешчэ мяне дзяржыць. Зялёны мох на хаце, траба б яе скрыць. Дарма—не я цябе, нябога, буду крыць. Камень — хаця камень і той лопнуў бы з жалю.
Антон бье аб землю рукамі, бытцам аб камень.
— Сеў я на прызьбе. Ешчэ нябошчыца маці масьціла, а я гліну вазіў. Толькі хацеў падняцца, а прызба не пускае, пробую ешчэ — не пускае. А мне жаль не жаль, не! Адначэй гіну... Сяджу і плачу, так плачу ды стагну, бытцам хто палосы дзярэ з мяне. Людзі заглядаюцца на пакутніка.
— Глядзіце, там каля варот поп прамову казаў. Усе плакалі. Добрая, кажэ, жонка была, працавітая...
Перэварачывайцеся ў магілках, нябошчыкі, бо я лайдак. Прапіў усё да ніткі. І палатно прапіў. Чуеш, Марына, і ты Васіль, дый ты Юрка, цяпер бацька ваш жыдом ваду будзе насіць, ды ў бруднай кашуле хадзіць.
Антон цяпер паказывае на старшынову хату.
— Але старшыніха добрая кабета. Вынясла мне хлеба на дарогу, каб старшыня ня відзеў. Нехай Бог твае дзеці благаславіць, дзе нагой толькі ступяць. Нехай вам усім Бог дае лепей, як мне..
— Чаго-ж мне сядзець на чужой прызьбе?
Іду. Толькі ступіў, а вокны ў плач. Заплакалі, як дзеткі малые. Лес ім нешта шэпча, а яны сыплюць сьлязу за сьлязой як боб. Заплакала за мной хат. Як дзіця па мацеры, — так плакала.
— Палой абцëр я вокны, каб ня плакалі па мне, бо дарма, дый адыйшоў саўсім.
— Ай лёгка, як камень грызьці. Цёмны сьвет перэда мной.
Антон водзіць рукой вакол сябе.
Маю ешчэ грошы і піць буду. З нашымі людзьмі напьюся і з імі страчу. Нехай памятаюць, як я вёску пакідаў.
— Глядзіце, за пазухай маю сінюю кніжэчку. Вось мая хата і маë поле, і мой гарод. Іду з ёй на край сьвета. Кніжачка ад цара, ўсюды маю дзьверы ў пятніку адчынены. Ўсюды. І да паноў, і да жыдоў, і да ўселякай веры!
Пералажіў з украінскай мовы. Р. Зем-віч