Гэта старонка не была вычытаная
Напісаў Васіль Стэфанык
Спаў ён цьвёрда.
Лес шумеў, стагнаў, ціхіе шэпты адрываліся ад маленькіх ветачак дый падалі разам з замёрзлым інеем. Бытцам бы маленькіе званкі падалі.
Вецер выў, як бяздомны сабака.
Небо чыстае, змярцьвело, а маладзік на ім гэтакі ясны, бытцам на каляды.