Старонка:Статут аб выбарах у Устаноўны Збор (1917).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

38. Пратэсты і скаргі разглядаюцца у пяць дзён паветаваю і гарацкою па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘яю у адчынянум засяданьню, парадкам, які прынят дзеля разгляду спраў упраўнічымі судзьямі. згодна Статуту аб упраўнічых судох (Зб. узак. 1917 г., ст. 692). Пры гэтуй справе маюць права, быць акром тых людзей, якія падалі пратэст альбо скаргу, і прадстаўнікі ад управы, якія загатаўлялі абскаржаны спісак, так сама і тыя людзі, чые выбарчыя правы у гэтум прыпадку паднялі спрэчку.

39. Рашэньня паветавай і гарацкое па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і магуць у дзесяць дзён быць апратаставаны і абскаржаны у вакружны суд па ўпраўнічаму атдзелу. Пры тэтым, аднак, падача гэткіх пратэстаў і скарг ня спыняя ходу выбарчых спраў.

40. Вакружны суд па упраўнічаму атдзелу разглядая абгавораныя пратэсты і скаргі у пяць дзён.

41. Папраўляныя выбарчыя спіскі у пяць дзён, апіраючыся на вынясяныя рашэньня паветаваю і гарацкою па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘яю, а у належачых прыпадках і вакружнага суду па упраўнічаму атдзелу, ня пазней, ніш за дзесяць днёў да дню выбараў, ізноў абвешчаюцца да агульнай свядамосці тым способам, які найбольш забяспячая можнасць абгляданьня гэтых спіскаў.


ЧАСТКА V.

Аб спісках кандыдатаў.

42. Выбары у Устаноўны Збор адбываюцца падачаю галасоў за адзін з паданых спіскаў кандыдатаў.

45. Спіскі кандыдатаў падаюцца вакружнаю па справам аб выбарах каміс‘і грамадкамі выбарчых ня пазней, ніш за трыдцаць дзён да дню выбараў.

44. Кожны ат спіскаў кандыдатаў павінян быць падпісан сваею рукою, ня менш ніш сотняю чалавек, якія карыстаюцца правам выбіраць па гэнуй вакрузі. У спіску павінна быць адмечана прозвішча, ім‘я, бацькава ім‘я, і мейсца, дзе жыве кожны з парадзяных кандыдатаў. Да спіску павінны быць прыкладзяны заявы усіх кандыдатаў аб іх згодзя выбірацца у гэтуй вакрузі па гэтум спіску. Спісак можа быць запасён прозваю таго хаўрусу, які яго радзіць.