Вырывай з сябе жылу па жыле,
Ві ў вяроўку, ў пятлю і павесься,
І пакуль у зямлю не зарылі,
Хоць дух будзе шыпець у бясьсільлі,—
На сваіх вісі жылах і сьмейся!
Сьмейся сьмехам - скавытам вядзьмачым.
У віхровым пасьвісьце разьвейся,
І над сьветам разьюшаным, сьпячым,
Над жывымі трупамі і плачам
Ты лунай, вочы рві сабе… й сьмейся!
Ха-ха-ха-ха! Душу сваю выні,
Палажы на далонь і надзейся,
Што павераць табе, што ня згіне
Ўся прысяга твая ў чорнай ціне
Перасудаў людзкіх… Ха-ха! сьмейся!
Сьмейся сьмехам-хрыпеньнем быдляці
З перарэзаным горлам і грэйся
Ў гэтым храпе скрозь стоги і пракляцьце,
І не важся да сэрца ўздыхаці,
Ласкі ждаць… Хоць крывёю, а сьмейся!
3/I—15 г.
|}
У БЯССОНУЮ НОЧ. Ах, як страшна мне гэта бязсонная ноч! Разарваў-бы, здаецца, я грудзі свае, Ах! што гэта?—Раскрылася неба й зямля, |