Бадзяньні тыя, што ўсьлед шлі,
Па роднай, па чужой зямлі,
І тыя новы ўладары,
Што пруць к яму ў гаспадары;
Ўсё важыць розумам дзядуль,
І ня здыбе дабра зьнікуль,
Адно, ад назалістых дум
Што раз, то горшы цісьне сум.
І сам пя бачыць, як расой
Сплыла сьлязіна за сьлязой,
З сухім зьмяшалася пяском
І заблішчала аганьком…
А дзед на прызьбе ўсё сядзіць
І ў дальню даль глядзіць, глядзіць!
30/X—18 г.
|}
А ТЫ, СІРАЦІНА… …А ты, сіраціна, жыві,— Нясі сваю ношку жыцьця Як цень з таго сьвету, ідзі, Жыві і сьні сны аб вясьне. 6/XI—13 г. |