Гэта старонка была вычытаная
Ты багатае
Горам, сьлёзамі,
Ты убогае
Шчасьцем, доляю.
Асшалелыя
Віхры носяцца
Над табою век,
Поле роднае.
Людзі мучацца,
Беспрасьветнасьцю,
Праклінаючы
Поле роднае.
Гэй, папраўся ты,
Адмяніся ты,
Разбудзіся ты,
Поле роднае!
1907 г.
|}
З ПЕСЕНЬ НЯДОЛІ. Колькі жуткага, І як цяжанька Вось канвой брыдзе. Вось сіротанька |