Сьляпым і зрачым неадменна,
Таго ня будзе, што было,
Кляцьбой, мальбой, дзе хто як можа,
Рабы і іх гаспадары
Карысьці ўсякія варожаць,
Якіх ня кінуў ім стары.
А хто каго ямчэй скатуе,
Ахвотна роюць сны свае,
Той на другіх пятлю рыхтуе,
Той сам сабе вяроўку ўе.
Той на таргоўлю выстаўляе
Свае сумленьне і душу,
А той па тым зьвяром спраўляе,
За грошы чорную імшу.
За ліхалецьцем ліхалецьце
Так без канца йшло тут і там;
Гібелі людзі на ўсім сьвеце,
Гібець прыходзіцца і нам.
І так з літаньнем луг і пугаў,
З брахнёй, з грызьнёю ў чарадзе,
Ў той самай цьме, ў тым самым мкругу,
Як шоў Стары, і Новы йдзе.
24/XII,—1912 г.
|}
СЯРОД РАЗЬЮШАНЫХ САТРАПАЎ…
Сярод разьюшаных сатрапаў, Дыхнуць свабоднымі грудзямі
|