«Не забіваці»—ты стрывожыў права,
На сэрца і душу наклікаў цьму;
Людзей на зьвераў пошасьцяй крывавай
Ператварыў і здаў насьледніку свайму.
Га! Хай-жа льецца кроў, дымяць пажары,
Няхай пад крыжам плача сірата!
Крывавы бог крывавыя ахвары
Сабраць павінен з сьвету да чыста.
Аж прыйдзе іншы год з рукою лёгкай
Агледзіны рабіці новых дзён,
Дзе меч нявідзімага бога-Рока
Напіша бяскрывавы свой закон.
18/XII—14 г.
|}
ВЯСНА 1915-я. Дык вось-жа як прыйшла яна—жаданая вясна— Ня росы зіхацяцца брыльянцістыя на ёй, Ня з сонцам вышла блаславіць аратага арбу, Ня выйшаў сейбіт на загон, як ён калісь ішоў, І хаты майскім дзераўцом ня ўмаіў селянін, |