Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 214 —

А селянін тут пад тое
Буркнуў запытальне:
«Ну, а хто пчала, хто труцень—
Я, ці ты, васпане?»

1913 г.

|}


«ЧЫН», ГЭРБ І ЛАПАЦЬ.

Заспрачаліся „чын“ з гэрбам
Раз, як п’яны з п’яным:
Хто з іх лепшы і над кім хто
Быць павінен панам.

Лапаць доўга слухаў, слухаў,
Дык буркнуў бяз жартаў:
«Кіньце спрэчку: вы абодва,
Вісельніцы варты!»

21/X—13.


ГРУГАНЫ.

Адзін з захаду груган,
А другі з усходу
Прыляцелі на сяло,
На чужую шкоду

І давай паміж сабой
Гутарыць, хваліцца:
—Круму! Круму! Што за рай!
Ёсьць чым пажывіцца!

Дасюль елі мерцьвякоў,
А цяпер затое
Будзем піць мы кроў жывых,
Мяся есьць жывое!