Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 209 —

Там у самую ўжо гушчу
Вецер сілы кінуў!

Вун, прымець, старуха-хвойка,
Сскочыла з карэньня,
А вун там з бярозы бойкай
Валіцца паленьне.

Пакацілася удоўжкі
І асіна-сваці…
Фу! ты, аж мяне у дрожкі
Пачало кідаці!..

Што? Няўстояла і ліпа—
Рухнула бядачка!..
Ці-ж быць можа? ўжо захліпаў
І стары твой бацька.

Ах! што гэта?.. Праз узгоркі…
Ціж-то к нам?.. Ой, ногі…
І ня скончыўшы гаворкі,
Рынуў дуб, як доўгі.

14/XI—18.

|}


СВАЯКІ.

Раз абселі беларуса
Маскалі ды Ляхі,
І давай яму сваяцтва
Тыкаці з-пад пахі:

—Ты мой ісьцінны браточак!—
Маскалёк бармоча;
—Ты мой хрэсьнік, мой сыночак!—
Юда-Лях сакоча.

Беларус-жа ім на тое:
— Сваячкі мае вы:
Смачны жолудзь вам на каву,
Дый высока дрэва!—

1914 г.