Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 175 —

Толькі жонку сваю ўбачыў,
Як над дзіцем горка плача.—
Даставаў ён востры меч,
Галаву зьнімаў ёй з плеч.

З маткай роднаю страчаўся,
Ня вітаўся, не прашчаўся,
Не маліўся Спасу-Богу,
Зноў каня сядлаў ў дарогу,—
З ветрам буйным ехаў жыць,
Галаву навек злажыць.—

2/VII—13 г.

|}


АДСТУПНІК.

Дажывае стара маці
Сірацінаю у хаце
Ў соннай волі, ў чорнай долі,
Як та груша сярод поля.

Мела сына, але сыну
Захацелася ў чужыну:
Ён пашоў шукаць там шчасьця,
Або згінуць, запрапасьці.

Мела дочак, але дочкі
Пабрылі так сама ў прочкі:
Тая замуж, тая ў службу
На нядолю, на нядружбу.

Дажывае веку маці,—
Ўжо ня можа з ложка ўстаці,
Кліча дочак, кліча сына,—
Але пуста ўсё хаціна.

Сабраліся добры людзі,
Гаманілі: што-то будзе?
Са старою мала ладу—
Трэба даць якую раду.