Грудзь да касьцей дзявоцкая вырвана,
Ранай аднэю сьвеціцца ўся,
Стане… кроў люне чырвана-чырвана
Рукі калышуць мару-дзіця.
Тулаў дзіцяці толькі хістаецца,
Ручак, галоўкі, ножак няма;
Да падарожных з ім падбліжаецца,
Жальбу заводзіць жудка сама.
Жаліцца ўперад, посьле жалобную
Страшную песьню сьлёзна пяе;
Гэткую песьню чуем падобную,
Як сьмерць запусьціць жалы свае.
Аб тых, што з сьветам гэтым разлучаны,
Аб затрутым бяз часу жыцьці,
Аб маці з дзіцем плача замучанай,
Моліць крыху сагрэць, падвясьці.
Хрысьцяцца людзі, чуючы гэтае,
Месца мінаюць тое баржджэй,
Зданьне зноў ў лесе з песьняй нясьпетаю,
З дзіцем, з хатомкай нікне сваей.
Памяць аб гэтым людзі вясковыя
Шчыра гадуюць, вера жыве:
Яміну тамка ў гушчы сасновае
«Ганьніным Ярам» вёска заве.
1/II—1906 г.
|}
СТРАШНЫ ВІР. Ёсьць месца, дзе ўпоўнач над рэчкай, Таёмныя знакі рукамі |