Дарма рэзь стрымаць казачу
Войска шле Варшава,—
Шмат казацтва нацярпелась—
Бітва йдзе крывава.
Колькі выцекла крыві йшчэ,
Ня будзем казаці,
Бо крывёй сваёю роднай
Трэ’ было-б пісаці.
З долі-ж горкай Бандароўны
І з таей часіны
Засталіся толькі казкі,
Песьні ды ўспаміны.
24/VI—13 г.
|}
3ІМОЮ. Калядная ночка ўвесь сьвет пакрывае, У коміне вецер заціхнуць ня хоча,— Дарожкі і сьцежкі занесла віхура, І сіняе неба ад зор ня рунее, Бяда падарожнаму гэткай парою
|