Перайсці да зместу

Старонка:Соцыяльна-палітычныя погляды Кастуся Каліноўскага (Лушчыцкі).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тым, што соцыялізм і дэмакратызм у ім зліваліся адно цэлае. Гэта быў утапічны соцыялізм, бо шляхам сялянскага руху без спалучэння яго з рабочым рухам без кіраўніцтва рабочага класа сялянскім рухам нельга заваяваць соцыялізма. Аднак, соцыялізм рускіх рэволюцыйных дэмакратаў быў утапічным соцыялізмам рускага ўзору. У адрозненне ад заходнееўрапейскага утапічнага соцыялізма ён характарызаваўся тым, што падмацоўваўся самай рэволюцыйнай праграмай таго часу - праграмай сялянскай рэволюцыі. Гэтая праграма была глыбока распрацавана Н. Г. Чэрнышэўскім на аснове сялянскага руху пасля рэформы 1861 г.

Каліноўскі цвёрда засвоіў ад вялікіх рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў і, перш за ўсё, ад іх прызнанага правадыра Н. Г. Чэрнышэўскага, што адзіным сродкам знішчэння самадзяржаўя і ліквідацыі памешчыцкага землеўладання з'яўляецца ўзброенае паўстанне. Следуючы гэтаму перакананню, Каліноўскі заклікае сялян да ўзброенага паўстання.

Каліноўскі і яго прыхільнікі, следуючы рускім рэволюцыйным дэмакратам, мелі пэўную праграму сялянскай рэвалюцыі, якая ставіла сваёй задачай знішчэнне са мадзяржаўя, ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу зямлі сялянам без усякіх выкупаў.

Змагаючыся супроць самадзяржаўя і памешчыкаў, Каліноўскі лічыў, што знішчэнне гэтых атрыбутаў прыгонніцтва прывядзе да агульнага шчасця народа. Ён змагаўся і марыў аб такім часе, «каб ніколі ніякай нікому, - гаворыцца ў «Мужыцкай праўдзе № 2, -мужыкі паншчыны не служылі і ніякага ў казну аброку не плацілі і каб на век вякоў народ наш быў вольны і шчаслівы».

Каліноўскі верыў, што вызваленне народа ад прыгонніцтва і самадзяржаўя прывядзе яго на векі вякоў да свабоды, шчасця. Мы пакуль што не маем даных, як Каліноўскі і яго сябры ацэньвалі сялянскую абшчыну і ролю сялян у будучым грамад скім развіцці. Аднак, вера Каліноўскага і кіруемых ім беларускіх рэвалюцыянераўдэмакратаў у поспех сялянскай рэволюцыі, вера ў тое, што вызваленне сялян ад прыгонніцтва і самадзяржаўя прынясе ім на векі вякоў свабоду, шчасце і агульнае шчаслівае жыццё, збліжае іх з утапічным соцыялізмам рускіх рэволюцыянераў-дэмакратаў.

Першыя нумары «Мужыцкай праўды», належачыя пяру Каліноўскага або рэдагаваныя ім, яго пісьмы перад смерцю прасякнуты заклікам да ўзброенага паўстання. Ён піша, што ад самадзяржаўя і памешчыкаў народ ніколі не атрымае ні зямлі, ні волі, бо яны, - гаворыцца ў «Мужыцкай праўдзе № 1, -не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць. Но нядоўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Возьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржемся разам! А калі паны хочуць трымаць з намі, так няхай жа робяць па святой справядлівасці: бо калі іначай - так чорт іх пабяры! Мужык пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе».

Заклікам да ўзброенага паўстання прасякнуты і іншыя нумары «Мужыцкай праўды».

«Дзяры з нас, цар, дзярыце з нас, чыноўнікі яго хаця да астатняй шкуры; но памятайце, што і на вас прыдзе пара, памятайце, што калі мужык разгуляецца, то, як свет шырокі, кроў ваша пальецца!» («Мукыцкая праўда» № 4).

Публіцыстычная і арганізацыйная рэволюцыйная дзейнасць Каліноўскага былі накіраваны на тое, каб паўстанне 1863 года ў Літве Беларусі ператварыць у сялянскую рэволюцыю. Сапраўды, паўстанне, якім кіраваў Каліноўскі, набыло шырокі размах масавага сялянскага руху. Паўстанне шырока распаўсюдзілася па ўсіх губернях Беларусі, асабліва ў Гродненскай, Мінскай і Віцебскай, а таксама па ўсіх губернях Літвы. Сяляне, узброеныя косамі сякерамі, палілі памешчыцкія маёнткі, знішчалі асобныя атрады царскага войска, забівалі памешчыкаў і царскіх чыноўнікаў. Вядома, што ў час крывавай дзейнасці Мураўёва-вешацеля прыходзілася ў сярэднім адно пакаранне смерцю на тры дні, а агульны лік прыцягнутых да адказнасці за ўдзел у паўстанні, па нашых падліках, складаў каля 40 тысяч чалавек.

Як бачна са сказанага вышэй, Каліноўскі па сваіх соцыяльна-палітычных поглядах і рэволюцыйнай дзейнасці быў адным з першых беларускіх рэволюцыянераў-дэмакратаў, вучнем і паслядоўнікам вялікіх рускіх рэволюцыянераў-дэмакратаў, актыўна змагаўся за ажыццяўленне іх ідэй у Беларусі.

Каліноўскі не пакінуў спецыяльных навуковых прац, па якіх можна было-б меркаваць аб яго тэарэтычных поглядах. У вядомай меры гэта тлумачыцца тым, што малады і энергічны Каліноўскі не паспеў у дастатковай меры выявіць свой незвычайны талент. Царская шыбеніца абарвала жыццё Каліноўскага ў 26-гадовым узросце.

Каліноўскі перш за ўсё быў прафесіяналам-рэволюцыянерам, які актыўна змагаўся за ажыццяўленне ідэй вялікіх рускіх рэволюцыянераў-дэмакратаў.

Той факт, што ідэі рускага рэволюцыйнага дэмакратызма знайшлі сабе спрыяючую глебу у Беларусі, сведчыць аб вялікім падабенстве грамадскіх адносін рускага і беларускага народа.

Поруч з гэтым у Беларусі мелася некаторая адносная своеасаблівасць грамадскаэканамічнага жыцця. Каліноўскі ставіў і па-свойму вырашаў некаторыя соцыяльна-палітычныя пытанні, якія выцякалі з гэтай своеасаблівасці і патрэб грамадска-экана-