Старонка:Снапок (1910).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗          ∗

Што пяць вёрст, то ўжо вядома: карчма зараз будзе,
Бо пяць вёрст кавалак добры — сепачыць рады людзі.
Во, па шляху з рынку двое, воз за возам сьледам,
Памаленьку ціха едуць гаспадар з суседам.
УОт так едуць сабе ціха, з рынку; грошы маюць.
Ляглі пузам на саломе, дрэмлюць, спачываюць!
Едуць, едуць дый паснулі у глыбокай думе.
Скора з іх адзін схапіўся, клічэ: „сьпіш ты, куме?“
— „Што гаворыш“? — сусед кажа. — „Ці ты сьпіш — пытаю“.
— „Дзе ты бачыў — дрэмлю толькі, думкі адганяю.“
— „Абач, браце, дрэмаць годзе! глянь насупроць неба:
Як ты лічыш, колькі к небу вёрстаў ехаць трэба?“
— „А Бог яго сьвяты знае і добрые людзі;
Як здаецца, то ня болей, а с пяток дык будзе!“
„Што ты, куме, хіба баба табе набрэхала:
Каб было пяць вёрст, як лічыш, дык карчма-б стаяла!“


РУЖЖО

Пётра Клюшня быў у Мінску неяк серадою;
Купіць меўся, калі трапіць, ружжо хоць якое.
А скупы быў — рублём болей заплаціць баяўся
І ўвесь дзень на Нізкім Рынку ўсюды прыгледаўся:
Можэ з рук дзе пападзецца, можэ знойдзе ў краме…
Ажно трапіў: жыд для стрэльбы купца жджэ пры браме.
Пётра стрэльбу ўзяў у рукі, агледае ўсюды:
„А што просіш за ламаку?“ паспытаў ў юды.
Тое, гэта старгавалі, цэна сходна — стое.
Толькі Пётра ў дуло глянуў — аж яно крывое.
„Не, ня хочу,“ — Пётра кажа, бо дуло сагнуто,
Бачыш, во нарэз для кулі заедае крута.“
— „Хіба, дурэнь, ты ня знаеш,“ — кажа балабоста,
„За то бье на ўсякі штукі: з за вугла і проста!“

— 21 —