Думаў: тут або я згіну,
Або з гора будзе лёс.
Ой горэ-ж маё!
Дык і тут німа покою:
З горэм лёг і з горам устаў
Мусіць Бог яго з душою
Разам возьме, разам даў.
Ой горэ-ж мае!
|}
III. Песьня.
Аж сьмеялася сарока,
Як згорала баба гоні;
Заяц спудзіуся ад воўка,
Ад гарбы падохлі коні.
Аж лісіцы забрэхалі,
Як мужык грачыху рвау, -
Ваўкі полудзень забралі,
Як ён першы сноп вязаў.
Баба люльку курэ ў хаце,
А мужык пярэ кашулі,
Конь пасецца на лапаце,
А на вербе растуць дулі.
Ой, на прыпечку ў балоце
Лавіў рыбку гаспадар,
А пры выгане на плоце
Хаваў грошы аліндар.
Ой нявестка цешчу любе,
А сын бацьку шанаваў,
На сабакі заяц трубе,
Вінны доўг сам аддаваў!