Перайсці да зместу

Старонка:Смык беларускі (1920).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой паснулі і курачкі
Пад скрыдэлкам сваей маткі..

|}

IX. Песьня.

Весяліся, рві с капыта,
Бо шанцуе, балазе;
Як не стане ў сьвірне жыта,
Мукі мельнік падвязе!
Пан заплаце за работу,
А накорміць ласа жыд.
Танцуй сабе хоць да поту
Пій гарэлку на крэдыт
Каса скосе сенажатку,
Шнюр сама саха згарэ;
Танцуй сабе да упадку,
Танцуй пукі смык дзярэ!
Барана ўсё завалочэ,
А пасее вецер сам;
Ніхай пекліцпа хто хочэ
А ты сьпевай „тра-та-там“.
Есьць сякера — будуць дровы,
Намалоце і сам серп…
Выпій, выпій, будзь здаровы!…
Абы губа-будзе хлеб“.
Конь адбудзе і падводу,
Напасецца да сыта,
Ты-ж сьвяткуй сваю свабоду;
Сьпевай сабе «тра-та-та!»
Кінь журыцца, гаспадарыць, -
Земля родзе і без нас,
Лепей вальцу давай жарыць
На работу будзе час!
Пан заплаце за работу,
А накорміць ласы жыд, —
Танцуй сабе хоць да поту,
Пій гарэлкі на крэдыт!