МАЛАДНЯК
„Маладняк“ — колькі ў слове адвагі і гмаху, колькі палу! Яго не астудзіць вада. Колькі волі ў ім і размаху, колькі будучых дзеяў відаць!
Разьвівайцеся-ж, крыльле арліныя, гонка, расьсякайце размахам сваім нябыцьцё! Няхай песьня ліецца магутная звонка, няхай шчасьцем сьмяецца жыцьцё!