Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КІНЬ ТЫ ВОКАМ НАЎКОЛ…

Прысьвячаю Янку Відуку.

Кінь ты вокам наўкол па старонцы сваёй, —
у ёй мары збыліся поэты.
Той, хто ўчора стагнаў пад варожай рукой,
сонцам праўды ён сёньня сагрэты.

На палетках яе, хоць яны і ў дзярне,
ўжо хвалюецца рунь залатая:
заглушае бузу ростам дзіўным зярне
і цьвіце Беларусь маладая.

Дык, пясьняр малады, струны ты нацягні,
сьпявай песьню аб шчасьці і долі,
дзіўным зыкам яе — смутак сэрца гані,
каб схіляліся дрэвы да долу.