„Сыночак, ня сумуй, прыйдзе час — пабачымся“.(З лісту бацькі).
Разьвітала мяне
ночка цёмная…
Помню, —
жыта шалясьцела скрозь,
мяжа
бур‘яніста-зялёная
была мне падарож.
Не забуду ніколі
браточка,
што апошні
сказаў мне:
— бывай!..
Жыві вольна
і нас у няволі,
Паўлюк,
не забывай.