Гэта старонка не была вычытаная
Мог-бы там
пазнаць жыцьцё, —
вясну сьпяваць,
сьпяваць званчэй
і ўсё ляцець
вышэй
вышэй…
Так жаўра гонкі
марыў,
Але, што гэта?
Груган
нырнуў з-за хмары…
Забілася моцна
сэрца у жаўра:
ляцець
ці не?
Імкнулі думкі роем…
І ў трывозе
ён рашыў:
ўладаць жыцьцём
удвох мы можам…
Напрамак —
ўвысь
бліжэй
да сонца…