ДУМКІ АСЕНЬНІЯ
Ды чаму ты, лета пяклівае, уступіла той пары, калі дні хмура-дажджлівыя, калі восень ды сьцеле свае дываны?
Эх, сонца, чаго ты схавалася? Выйдзі, зірні… Праменьнем цалуйся з абшарам; Хочацца мне, каб ты углядалася, а хмары… гані, гані…