Перайсці да зместу

Старонка:Слова пра Якуба Шэлю (1932).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нос у пана, нібы сьвечка,
Каля носу — болькі.
Не дазволіў згінуць Шэлю
Той староста[1] толькі.

Не хацеў пан слухаць ведаць,
Сёньня — хоць да раны:
На чацьверцы госьць высокі
Завітаў да пана.

Як вітаўся, запытаўся
Ціха і ня груба:
„А ці ёсьць у вас на вёсцы
„Гэткі Шэля Куба?

„Пан намесьнік, у якога
„Люду, як мурашак,
„Прывітаць казаў, спытацца,
„Ці здароў ён, вашаць?

Як пусьцілі з лёхаў Шэлю,
Прывялі, як ценя,
Галавой круціў староста
Ўспамінаў аб Вене.

  1. Староста — адміністрацыйна-поліцэйскі чын у былой Аўстро-Вэнгрыі (Галіччыне) і сучаснай Польшчы, адпавядае іспраўніку за паром у был. Расіі.