ЯК КАРЫСТАЦЦА СЛОЎНІКАМ
Гэты слоўнік разлічан на работнікаў выдавецтваў, перакладчыкаў, рэдактароў, педагогаў, студэнтаў, а таксама на партыйны, комсамольскі, фабрычна-заводскі і калгасны актыў. Слоўнік з’яўляецца дапаможнікам пры чытанні масавай літаратуры, выкладанні, а таксама пры перакладах з рускай мовы на беларускую, пры рэдагаванні і да т. п.
У слоўнік увайшлі словы, якія найбольш пашыраны ў штодзённым жыцці, а таксама словы, ужываемыя ў мастацкай, грамадска-палітычнай і навукова-папулярнай літаратуры.
Асноўны (рускі) тэкст набран страчным чорным шрыфтом; перакладны (беларускі) тэкст набран з малой літары звычайным шрыфтом; курсівам набраны паясненні, напр.: анат. — анатомія, а таксама ўсё заключанае ў дужкі (расшыфроўка скарачэнняў, паясненні значэння слоў, як напр.: складка (на платье) — складка, фальбона; (на лице) — маршчына, зморшчына і т. д.
Рускія амонімы даюцца як самастойныя словы з рымскай цыфрай пасля кожнага амоніма, напр. губа І (анат.); губа ІІ (геогр.).
Парадак пабудовы радка наступны: 1) асноўнае слова, 2) пасля асноўнага слова даецца ў дужках паясненне і расшыфроўка, калі гэта патрэбна, 3) потым ставіцца працяжнік, 4) пасля яго даецца пераклад. Калі на адно рускае слова ёсць некалькі беларускіх сінонімаў, то кожны з іх адзначаецца арабскай цыфрай, напр.: открыть 1. (дверь) — адчыніць; 2. (глаза) — расплюшчыць; 3. (рот) — раззявіць; 4. (книгу) — разгарнуць.
У выпадках, калі тое ці іншае рускае слова перакладаецца некалькімі беларускімі, то на першае месца ставіцца тое слова, якому аддаецца перавага.
Скарочаныя словы і абрэвіятуры суправаджаюцца расшыфроўкай поўных назваў (пасля рускага асноўнага слова — па-руску, а пасля беларускага перакладу — па-беларуску).
Старыя назвы саюзных рэспублік і аўтаномных краёў і абласцей СССР даны ў асноўным тэксце слоўніка. Новыя