Вялікую Сталінскую Канстытуцыю ордэнаносная Совецкая Беларусь спаткала грандыёзнымі перамогамі на фронце соцыялістычнага будаўніцтва, у тым ліку і на фронце будаўніцтва культуры, літаратуры і мастацтва, нацыянальных па форме і соцыялістычных па зместу. Гэтыя перамогі дасягнуты пад непасрэдным кіраўніцтвам комуністычнай партыі і яе Цэнтральнага камітэта.
ЦК КП(б)Б і асабіста таварыш Н. Ф. Гікало сістэматычна вёў рашучую барацьбу з контррэволюцыйнымі нацдэмамі і вялікадзяржаўнымі шавіністамі за развіццё беларускай соцыялістычнай культуры і яе важнейшай часткі—беларускай мовы.
Пленумы ЦК КП(б)Б і бюро ЦК не раз вырашалі пытанні класавай барацьбы на мовазнаўчым фронце, пытанні росту і росквіту беларускай мовы. Дзякуючы правільнаму, паслядоўнаму правядзенню мудрай ленінска-сталінскай нацыянальнай палітыкі беларуская мова, ачысціўшыся ад класава-варожай засмечанасці, літаратурна вырасла, узбагацілася, стала вострай зброяй барацьбы супроць ворагаў соцыялізма.
Кіраўнік большэвікоў Беларусі, сакратар ЦК КП(б)Б таварыш Н. Ф. Гікало, у вядомым артыкуле, надрукаваным у газеце „Правда“ пад назвай „Советская Белоруссия“, вельмі выразна характарызуе стан беларускай мовы ў мінулыя праклятыя часы:
„Гучная, музычная, задушэўная беларуская мова царскімі апрычнікамі была абвешчана „хамскай мовай“ і забаронена да ўжывання.
Каб выпусціць кнігу на беларускай мове, трэба было ісці на хітрыкі. Некаторыя беларускія кнігі выдаваліся пад выглядам балгарскіх, сербскіх. Здзекі з беларускай мовы, беларускай песні, беларускага слова прывялі да таго, што звыш 70% народа было непісьменным“.
Беларускія буржуазныя нацыяналісты, контррэволюцыйныя нацдэмы ў сваіх інтэрвенцкіх мэтах, стараючыся адарваць БССР ад магутнага Совецкага Саюза, праводзілі шкодніцкую работу на ўсім фронце соцыялістычнага будаўніцтва.
У сваіх азвярэлых формах барацьбы ў галіне мовазнаўства нацдэмы перакрылі апрычнікаў часоў жудаснай царскай рэакцыі. Паланізуючы мову, нацдэмы засмечвалі яе архаізмамі, мёртвымі словамі, словамі, штучна створанымі па нацыяналістычнаму тыпу. Нацдэмы вялі барацьбу за адрыў мовы ад жыцця, ад гаворак рабочага класа, працоўнага сялянства, рашуча выганялі з мовы элементы пролетарскага інтэрнацыяналізма, вялі барацьбу супроць