Старонка:Рунь (1914).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

БЄЛАРУСКАЯ КНІГАРНЯ

Вільня, Завальная, № 7.

Вядзе агульніцкі і дробны гандэль беларускімі кніжкамі, дастаўляе кніжкі аб Беларусі у другіх мовах, прыймае да друкаваньня рукапісы.
Кніжкі беларускіе кнігарня высылае і накладной платай. Хто выпісывае накладной платай—даплачывае ешчэ 10 кап. за накладную плату і 7 кап за заказ.

Прыймаецца падпіска на газэты.

Гандлярам Беларуская кнігарня дае вялікую уступку.

Каталогі высылаюцця дарма.

Выходзіць што год рускімі літэрамі і другое выданьне польскімі літэрамі. Цэна 15 кап, с перасылкай — 20 к. Прадаецца ва ўсіх беларускіх рэдакціях і кнігарнях.

Беларускае Выдавецкае
Таварыства у Вільні.

прыступаючы да выдавецкай працы паведамляе усіх, каму дорага справа беларускаго адраджэньня, аб тым, што таварыства ставіць сабе мэту у першы чарод выпускаць у сьвет па сіле магчымасьці такіе кнігі:
Пісьмо сьвятое цэлае, Гісторыю старога і новаго закону для дзяцей у школах, Кніжку да набажэнства, Эвангелічку на сьвяты і нядзелі, Гісторыю касьцёла для школ, Граматыку беларускую, Географію, Слоўнікі, Арытмэтыку, Кнігі для навучаньня у школах, Кнігі популярные аб сельскай гаспадарцы. Выдавецтва звертаецца с просьбай да шаноўных пісьменьнікаў прысылаць як можна найхутчэй свае ру­капісы выжэй азначэных кніжэк.

Адрэс; Вільня, Каштановая № 5, кв. 4., Беларускае Выдавецкае Таварыства.