Старонка:Рунь (1914).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ваюць клетачкі, с каторых складаюцца людзі, жывёла, расьліны, але што ж? Як бы даў атказ, ён, Архіп, студэнт-мэдык, на пастаяннае пытаньне у «пісьменных» людзей дзядзькі Якуба: «Чаму чэлавек расьцець-расьцець гадоў так да дваццацёх, а далі як ты яго ні кармі, у росьці не прыбаўляецца. Здаецца і есьць таксама а другі і смашней, чымся змалку, а росту німа такога як раней. Што за прычына? Эге ж. Наўчоные ведаюць цяпер, як чэлавек зараджаецца, с чаго ён складаецца і многа чаго іншаго уцямілі. А ніхай жэ во яны самі набяруць з зямлі, чаго ім трэба, і створаць чэлавека. Не, навука ніколі не дасьць, бо ня можэ даць, атказу на праклятые пытаньня. Ды ў яе і цэль зусім іншая».

І Архіп успомніў, як ён з вялікім жарам і шчырай ахвотай пачынаў вучыцца, бо думаў, ды што думаў, — крэпка верыў, што у кніжках усё ёсьць, кніжкі ўсё раскажуць, ня толькі, як яно, але і аткуль яно?

І ось ён «укусіў» ад кніжнае мудрасьці… Папраўдзі, знайшоў такіе і гэткіе атказы, але ж, — Божэ! — пэўнасьці аніякай німа, німа. Хто даў гэтые атказы?

— Тые-ж людзі. Угу! — Бог адзін, а вер колькі на зямельцы Божай?

Архіпу было сумна і неяк трывожна.

«Мы ня ведаем, што будзе пасьля нашае сьмертухны, а на гэтым сьвеці на ўсё адгадкі найсьці ня можна, шукай ні шукай. І шчасьліў той, хто мірыцца лёгка з гэткім будаваньнем жыцьця, або хто бадай што ня думаіць аб гэтых «шалёных» пытаньнях, ці ў беганьні за кавалкам хлеба забываіць аб іх, шчасьліў ён. І горэ, вялікае горэ таму, хто захочэ хоць на адзін момэнт,